Беларусь часова забараніла ўвоз і транзіт рагатай скаціны з Венгрыі
Забарона датычыць як буйной, так і дробнай рагатай скаціны.
Адмысловае ўказанне на гэты конт выдаў дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, перадае БелаПАН.
Па звестках дэпартамента, на тэрыторыі Венгрыі выяўленыя жывёлы серапазітыўныя на хваробу Шмаленберга.
Гэты вірус атрымаў сваю назву ад невялікага горада ў Нямеччыне. У жывёлаў пры гэтай хваробе з'яўляецца высокая тэмпература, ліхаманка, дыярэя і зніжаецца прадуктыўнасць. Для чалавека вірус небяспекі не нясе.
Фота — Fotolia