Беларусь дазволіла украінцам збіраць свае журавіны

Беларусы ад гэтага рашэння не пацярпелі. З нашага боку на Мерлінскі палігон, дзе і былі створаныя новыя КПП, не патрапіш. Там непраходныя балоты. Украінцы-палешукі дзесяцігоддзямі мелі прыбытак з дароў беларускага лесу, але рабілі гэта нелегальна. Да бліжэйшага пункта пропуску было каля 40 км.

У выніку украінцы пераходзілі мяжу нелегальна, а нашы памежнікі іх лавілі, штрафавалі і дэпартавалі. Толькі ў 2011 годзе былі дэпартаваныя двадцать жыхароў Дроздыні, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі