Беларусь — Францыя — 1:1
У пятніцу ў Мінску прайшоў адборачны матч чэмпіянату Еўропы паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Францыі. ДАДАЛОСЯ ВІДЭА ГАЛОЎ
Беларуская зборная, якая гуляла без шэрагу футбалістаў "асновы", вельмі годна правяла матч супраць лідэраў групы. Прэсінгуючы французаў па ўсім полі, беларусы зменшылі да мінімуму пагрозы варотам, якія абараняў Сяргей Верамко. У сваю чаргу ў першым тайме нашым футбалістам удавалася некалькі разоў небяспечна атакаваць. Між іншым, запомніўся моцны ўдар Ігара Шытава пад перакладзіну.
На 20-й хвіліне пасля падачы штрафнога Цімафеем Калачовым Абідаль зрэзаў мяч у свае вароты, а на 22-й Малуда лік зраўняў. Нічыя — 1:1.
Каманды выступалі ў наступных складах:
Беларусь: Верамко, Мартыновіч, Амельянчук, Бардачоў, Шытаў,
Вярхоўцаў, Калачоў (В. Глеб, 90), Цігараў, Пуціла (Кісляк, 86), Трубіла,
Варанкоў.
Францыя: Лорыс, Санья, Рамі, Сако, Абідаль, Насры, Малуда, Дзіара, Дзіабі (Рэмі, 73), Рыберы, Бензема.
У аўторак зборная Беларусі згуляе на сваім полі з Люксембургам.