Беларусь хоча будаваць аграгарадкі ў Паўднёвай Афрыцы
Беларускія спецыялісты гатовыя падзяліцца з прадстаўнікамі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі досведам па будаўніцтве аграгарадкоў.
Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ў ПАР Андрэй Моўчан падчас перамоваў з намеснікам міністра развіцця сельскіх рэгіёнаў краіны Лечэса Тсэлоні.
Як паведамляе БелаПАН, сустрэча адбылася ў рамках працоўнага візіту беларускага дыпламата ў правінцыю Вестэрн Кейп.
Молчан таксама сустрэўся з міністрам сельскай, лясной гаспадаркі і рыбалоўства ПАР Цінай Джоўмат-Петэрсан. Яны абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, уключаючы закуп беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, угнаенняў ды іншыя аспекты.
Фота — reb.by