Беларусь імпартуе нафты больш, чым можа перапрацаваць

Пра гэта заявіў сёння ў беларускім парламенце першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Урад пры гэтым запэўнівае, што рээкспарту нафты не дапусціць. Па словах Сямашкі, Беларусь мае намер цалкам перапрацаваць увесь заяўлены аб'ём, хоць гадавая сумарная магутнасць беларускіх НПЗ складае толькі 22 мільёны тон.

"Цяпер мы думаем, як усю гэтую нафту перапрацаваць. Ёсць праблемы, але мы будзем старацца", — заявіў першы віцэ-прэм'ер.

Беларусь дамовілася з Венесуэлай аб пастаўках нафты, каб знізіць уплыў Расіі на мясцовым рынку, а таксама схіліць да адмовы ад экспартных пошлін. Расія пагадзілася з 2011 года на бяспошлінныя пастаўкі. Тым не менш, гэта не прывяло да адмовы Мінска ад венесуэльскай нафты, піша Лента.ру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі