Беларусь — лідар сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн
Пра гэта сведчыць аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.
Па выніках студзеня-красавіка 2012-га наша краіна з 6,8% заняла першае месца. Далей ідуць Эстонія (2,4%), Літва (2,3%), Латвія (2,2%), Арменія (2,1%), Таджыкістан (1,9%), Расія (1,8%), Казахстан (1,7%), Малдова (1,2%), Украіна (0,7%), Кыргызстан (0,6%), Грузія (0,5%) і Азербайджан (0,1%). Ва Узбекістане цэны за першы квартал павялічыліся на 2,7%, у Туркменістане — знізіліся на 0,8%.
Па росце спажывецкіх цэн у красавіку Беларусь з 1,7% таксама заняла першае месца.
БелаПАН нагадвае, што летась Беларусь па росце спажывецкіх цэн заняла першае месца сярод краін былога СССР(108,7%).
Фота — bymedia.net