Беларус на грузавіку забіў польскага селяніна
Трагедыя адбылася ў мясцовасці Гатне II на Беласточчыне ў цёмны час сутак.
Да выпадку хутчэй за ўсё прывёў той факт, што 55-гадовы паляк, які ехаў на возе, не саступіў дарогу беларусу. Мужчына проста заехаў пад колы грузавога “Мэрсэдэсу” з прычэпам, паведамляе Poranny.
У выніку сутыкнення паляк памёр на месцы. Як паказала абследаванне, беларус быў цвярозы.
Канкрэтныя абставіны і прычыны выпадку высвятляюць польскія паліцыянты.