Беларусь настойвае на аб’ектыўным расследаванні смерці Анджэя Лепера

У заяве сказана, што Анджэй Лепер у Польшчы і за яе межамі быў вядомы як бескампрамісны абаронца інтарэсаў простых людзей. І за гэта ён зведаў ціск і незаслужаныя ганенні.

“Гібель вядомага і папулярнага палітыка напярэдадні парламенцкіх выбараў у Польшчы выклікае ў нас занепакоенасць, — гаворыцца ў заяве беларускага МЗС. — Гэтая сітуацыя пагаршаецца тым фактам, што гэта не першая смерць у кіраўніцтве партыі сёлета”.

Афіцыйны Мінск рэкамендуе беларускаму боку запрасіць да расследавання незалежных міжнародных экспертаў, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што былога лідара польскай “Самаабароны” знайшлі засіленым у пятніцу ўвечары.Па версіі паліцыі, гэта быў суіцыд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі