Беларусь не аплаціла гатэль на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне"?

Беларуская дэлегацыя ў складзе 15 чалавек, сярод якіх 5 дзяцей, выязджае ў Амстэрдам для ўдзелу ў міжнародным конкурсе ўжо 26 лістапада.

Як паведамляе interfax.by, супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі атрымалі з забраніраванага і аплачанага яшчэ 15 лістапада гатэля ліст. У ім паведамляецца, што гатэль не атрымаў грошы банкаўскім пераказам, бо французскі банк блакаваў плацеж. Аднак грошы (каля 6 тысяч еўра) пакуль не вярнуліся з банка і ў Беларусь.

У лісце гаворыцца, што нумары для дзяцей застануцца забраніраванымі, але неабходна знайсці нейкае рашэнне для аплаты. Гатэль прапануе аплаціць нумары па прыбыцці — з дапамогай крэдытнай карты або гатоўкай.

Белтэлерадыёкампанія абяцае даць каментары ў панядзелак-аўторак, калі пытанне не ўдасца ўрэгуляваць.

Нагадаем, што нашую краіну на конкурсе прадставіцьспявак Ягор Жашко. Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2012" пройдзе 1 снежня ў Амстэрдаме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі