Беларусь не прызнае прэтэнзіі Расіі наконт вяртання нафтавага мыта

Нагадаем: расійскія чыноўнікі заяўляюць, нібыта страцілі 1,5-2,5 мільярды долараў на тым, што Беларусь перапрадавала бязмытныя расійскія нафтапрадукты пад выглядам "растваральнікаў".

Мясніковіч з гэтай нагоды заявіў: "Што да міфічных мільярдаў, то мы нічога не парушалі. Папракаць нас у тым, што мы штосьці не даплацілі, — гэта некампетэнтнасць тых, хто пра гэта заяўляе. Мы працуем карэктна, выконваем усе абавязанні, і калі штосьці і не ўрэгулявана, то гэта не значыць, што трэба нас папракаць і лічыць нібыта ўпушчаныя выгады".

На думку прэм'ер-міністра, усялякая інтэграцыя азначае ў тым ліку і саступкі адзін аднаму, інфармуе БелаПАН.

Фота — readua.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі