Беларусь пабудуе 20 тысяч кватэр у Туркменістане
Беларусь разам з будаўніцтвам горна-абагашчальнага камбіната ў Туркменістане рэалізуе праект па будаўніцтве горада калійшчыкаў.
Пра гэта паведаміў журналістам 29 красавіка міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў, які суправаджаў з візітам у Ашхабад Аляксандра Лукашэнку.
"Акрамя непасрэдна стварэння горна-абагашчальнага камбіната, прэзідэнт Бердымухамедаў звярнуўся да нас з прапановай, каб усю інфраструктуру будучага горада калійшчыкаў пабудаваў беларускі бок "пад ключ". Па першых ацэнках туркменскіх і беларускіх спецыялістаў, гаворка ідзе пра 20 тысячаў кватэр, то бок пра стотысячны горад", — адзначыў кіраўнік МЗС.
Нагадаем, у той жа час у Беларусі мяркуецца скараціць будаўніцтва жылля, а ў Мінску — зрабіць больш жорсткімі крытэры патрэбнасці для пастаноўкі на кватэрную чаргу.