Беларусь папракае Вялікабрытанію і ЗША санкцыямі

Як паведамляе прэс-служба МЗС, гаворка вялася пра санкцыі, якія Вялікабрытанія і ЗША ўвялі супраць афіцыйнага Мінску. Беларускія дыпламаты нагадалі пра Будапешцкі мемарандум, падпісаны 5 снежня 1994 года. Згодна з ім Беларусь адмаўлялася ад статусу ядзернай дзяржавы.

МЗС Беларусі лічыць, што Вялікабрытанія і ЗША парушаюць узятыя на сябе міжнародныя абавязанні. У прыватнасці, у артыкуле 3 Будапешцкага мемарандума Вялікабрытанія і ЗША абяцаюць устрымлівацца "ад эканамічнага прымусу, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Рэспублікай Беларусь правоў, уласцівых яе суверэнітэту, і такім чынам забяспечыць сабе перавагу любога кшталту".
 
Фота — ia-centr.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі