Беларусь патрабуе ад Чэхіі выдаць Міхалевіча

У гарадской пракуратуры Прагі сёння адбылося папярэдняе знаёмства са справай па экстрадыцыі экс-кандыдата ў прэзідэнты.Як паведаміў Міхалевіч у жывым эфіры Еўрарадыё, яго вінавацяць у масавых беспарадках разам з Наталляй Радзінай, Алегам Корбанам і іншымі асобамі, з каго ўжо знятыя абвінавачанні.

Чэшскі суд яшчэ будзе разглядаць справу Міхалевіча. Але сам ён кажа, што ў чэшскім правасуддзі ўпэўнены. Пагатоў, што ў Чэхіі Міхалевіч атрымаў статус палітычнага ўцекача.

Алесь Міхалевіч: "Я азнаёміўся з гэтай справай. Па выніках майго азнаямлення і запісу маіх тлумачэнняў, справа будзе перададзена ў суд. Адбудзецца судовае паседжанне, на якім, я спадзяюся, будзе прынятае рашэнне, што Чэхія адмаўляецца мяне выдаваць Беларусі".

110905 MikhalevichS.mp3

Разам з тым, кажа экс-кандыдат у прэзідэнты, калі яго затрымаюць у Балгарыі ці Румыніі, то праваахоўнікі могуць яго затрымаць да высвятлення справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі