Беларусь перадала расійскім спецслужбам чачэнскіх баевікоў

Абодва чачэнцы былі ў міжнародным вышуку за расстрэл паліцыянтаў у Грозным. Працэдура экстрадыцыі адбылася 19 ліпеня на смаленскім участку беларускай-расійскай мяжы.

Яшчэ адзін затрыманы вясной, які аказваў узброенае супраціўленне, будзе перададзены расійскім спецслужбам пасля адбыцця пакарання ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

На здымку: Чачэнскіх баевікоў у Беларусі затрымлівалі і раней. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі