Беларусь пераймае старшынства ў СНД
Такое рашэнне прыняў сёння савет кіраўнікоў дзяржаваў СНД.
Наша краіна стане старшыняваць з 1 студзеня 2013 года, паведаміў на паседжанні савета прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. Цяпер старшынства ў СНД належыць Туркменіі.
Чарговы саміт Садружнасці пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку наступнага года. Пра гэта паведаміў старшыня выканкама СНД Сяргей Лебедзеў.