Беларусь плаціць Украіне за нафту, нават калі яе не атрымлівае

Ўкраіна, паводле дамовы, усё адно атрымлівае грошы, нават калі Беларусь не прапампоўвае нафту па нафтаправодзе.

Як перадае УНИАН, пра гэта сказаў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Ўкраіны Юры Бойка сёння ў Данецку, адказваючы на пытанне, як змяніўся аб'ём прапампоўкі па нафтаправодзе "Адэса-Броды" пасля таго, як Беларусь скараціла пастаўкі нафты з Азербайджана.

Як паведаміў Бойка, "сёння проста Мазырскі завод знаходзіцца на рамонце, і ў апошні месяц прапампоўка паменшылася, а так – прапампоўка праходзіла ў планавым рэжыме".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі