Беларусь плануе стварыць малочную кампанію ў Чарназем’і
Такія планы агучыў сёння ў Варонежы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Русы.
Кіраўнік беларускага сельгасведамства і губернатар Аляксей Гардзееў падпісалі сёння ў Варонежы пратакол аб "Аб супрацоўніцтве паміж Варонежскай вобласцю Расійскай Федэрацыі і Рэспублікай Беларусь". Пра гэта ІА REGNUM паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Варонежскай вобласці.
Міхаіл Русы адзначыў, што ўпаўнаважаны сваім урадам весці перамовы з кіраўніцтвам Варонежскай вобласці па ўсім спектры сацыяльных, гандлёва-эканамічных і культурных пытанняў. Міністр заявіў, што Беларусь магла б стварыць тут шэраг сумесных прадпрыемстваў — напрыклад, міждзяржаўную кампанію па вытворчасці малака.