Беларусь прайграла Іспаніі — 1:3

Вынік першага тайму даваў надзеі: на 38-ай хвіліне беларусы дзякуючы Андрэю Варанкову адкрылі лік. Потым іспанцы колькі разоў да канца першага тайма спрабавалі атакаваць нашых хлопцаў, але безвынікова.

У другім тайме пірынейцы зраўнялі лік на 89-ай хвіліне — 1:1. У дадатковы час яны забілі яшчэ два галы. Цяпер беларусам застаецца згуляць за трэцяе месца з няўдачнікам пары Швейцарыя — Чэхія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі