Беларусь прапанавала ААН свой "інфармацыйны досвед"
Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў працы 33-й сесіі Камітэта ААН па інфармацыі, якая сёння адкрылася ў Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН.
Як паведамілі БЕЛТА у МЗС Беларусі, на пленарным пасяджэнні начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных зрабіў заяву, у якой былі выкладзены прапановы беларускага боку па рэфармаванні інфармацыйнай дзейнасці ААН і павышэнні яе эфектыўнасці.