Беларусь прайграла Манака ў Кубку Дэвіса

Нагадаем, што 1 лютага беларус Дзмітрый Жырмант прайграў Бенжамену Байрэ — 7:6 (8:6), 1:6, 3:6, 3:6, а Уладзімір Ігнацік перамог Жана Рэнэ Лінара — 6:4, 6:4, 6:0.

2 лютага ў парнай сустрэчы Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі саступілі Бенжамену Байрэ і Гіёму Куяру — 6:7 (3:7), 664, 6:4, 6:7 (5:7), 2:6. 

Сёння, 3 лютага Ігнацік прайграў Байрэ — 3:6, 6:3, 6:7 (9:11), 4:6. Агульны лік стаў 3:1 на карысць каманды Манака. Астатні матч (Жырмант — Лінар) ужо не мае турнірнага значэння.

5-7 красавіка Беларусь згуляе з Тунісам за права застацца ў другой групе Еўра-Афрыканскай зоны, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі