Беларус Сіўцоў займае 3-е месца ў агульным заліку велагонкі ў Італіі

Як адзначае БЕЛТА, першы этап "Джыро д`Італія" — гэта камандная гонка на час працягласцю каля 20 км. Яе пераможцам, паказаўшы час 20 мін. 59 сек., стала велагрупа "Хай Роўд" з ЗША. За яе выступае Сіўцоў. На другім месцы яшчэ адна амерыканская каманда "Радыёшэк" (+10 сек.), на трэцім - італьянскі "Ліквігас" (+22 сек.).

На 11-й пазіцыі апынулася іспанская каманда "Мовістар". За яе выступаюць два беларускія раварысты — Васіль Кірыенка і Браніслаў Самойлаў. Расійская "Кацюша" з беларусам Аляксандрам Кучынскім паказала 20-ы вынік сярод 23 камандаў.

Далей гоншчыкаў чакае раўнінная групавая гонка паміж Альбай і Пармай працягласцю 244 км. Гэта самы працяглы адрэзак усяго маршруту, які складаецца з 21 этапу. Шматдзёнка завершыцца 29 траўня ў Мілане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі