Беларусь спрабуе ўплываць на ЕС праз Нарвегію

Падчас сустрэчы з нарвежскімі парламентарыямі ён абмяркоўваў механізмы магчымага спрыяння Нарвегіі ў нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, паведамляе БелаПАН.

У прыватнасці, Грынкевіч сустрэўся з чальцом прэзідыума Паўночнага савета, дакладчыкам па тэматыцы супрацоўніцтва з Беларуссю, віцэ-спікерам Пэр-Крысціянам Фосам; намеснікам кіраўніка нарвежскай парламенцкай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Мортэнам Хоглундам; віцэ-спікерам Дагфінам Хайбротэнам; кіраўніком сакратарыята парламенцкай дэлегацыі Нарвегіі ў Паўночным савеце К'елльем Мюрэ-Енсэнам.

Акрамя таго, беларускі дыпламат правёў сустрэчу з дзяржсакратаром МЗС Нарвегіі Торгейрам Ларсэнам. На ёй абмяркоўвалася беларуска-нарвежскае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных міжпарламенцкіх арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі