Беларус трапіў у фіналісты ўкраінскага музычнага шоў (відэа)

За званне лепшага спевака праекта змагаліся чатыры ўдзельнікі — беларус Яўген Літвінковіч з Жодзіна, Аіда Нікалайчук, Дзмітрый Сысоеў і Аляксей Смірноў.

Беларус выканаў дзве кампазіцыі. Першая песня — легендарны хіт "Voyage Voyage" гурта Desireless, а другая — "Ён быў старэйшы за яе" гурта "Машина времени". Акрамя добрага выканання песень Літвінковіч здзівіў усіх яшчэ і сваім танцам падчас выканання "Voyage Voyage".

Па выніках галасавання гледачоў Літвінковіч разам з Аідай Нікалайчук і Аляксеем Смірновым выйшаў у наступны раўнд фіналу. Наступны эфір шоў адбудзецца 29 снежня а 19-й паводле ўкраінскага часу. Галоўны прыз конкурсу — два мільёна грыўняў (каля 250 тысяч долараў).

Нагадаем, вясной сёлета Яўген Літвінковіч ужо стаў адкрыццём конкурсу "Украіна мае талент”.

Фота — kaktebe.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі