Беларус у Польшчы за некалькі гадзінаў даў хабар і атрымаў пакаранне
На памежным пераходзе Баброўнікі беларускі кіроўца спрабаваў даць хабар у памеры 50 злотых (каля 15 долараў ЗША) польскім памежнікам.
Як паведамляе Падляшскі аддзел памежнай аховы, падчас памежнага кантролю ў аўтамабілі беларуса быў выяўлены антырадар. Аднак мужчына не захацеў ад яго пазбаўляцца і паспрабаваў з дапамогай хабару дамовіцца з памежнікамі.
У той жа дзень беларуса адвезлі ў Беластоцкую раённую пракуратуру, дзе па згодзе абодвух бакоў мужчына атрымаў 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады і штраф.