Беларус у Расіі залез у дом і з’еў там каўбасу
Падчас “трапезы” злодзея злавіла гаспадыня жылля. Выпадак адбыўся 7 сакавіка ў Варонежы.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, жыхарка прыватнага дома апоўдні вярнулася дахаты і заспела ў доме незнаёмца. Мужчына сядзеў каля лядоўні і "знішчаў" яе каўбасу ды смятану.
Жанчына адразу ж выклікала паліцыю. У хуткім часе 25-гадовага маладога чалавека затрымалі. Высветлілася, што ён — ураджэнец Беларусі. На беларуса, хутчэй за ўсё, завядуць крымінальную справу па артыкуле “Незаконнае пранікненне ў жыллё”. Яму пагражае да года папраўчых работ.