Беларусь узбройваецца ў Расіі
Беларусь плануе на працягу трох гадоў закупіць у Расіі дывізіён зенітна-ракетных комплексаў "Тор".
Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Юры Жадобін у эфіры беларускага тэлебачання ў панядзелак, паведамляе РІА Навіны. "Складзеныя адпаведныя дамовы. Прычым на самых для нас выгодных умовах", - сказаў ён.