Беларус вёз з Украіны ў Польшчу наркотыкі (фота)

Сабака, адмыслова навучаны на пошук наркотыкаў, знайшоў пакет у прыбіральні за калектарнай трубой.

Пасля гэтага сабака знайшоў і ўладальніка пакета — 33-гадовага беларуса. Аб гэтым паведамляе ВолиньPost.

Мужчына прызнаўся, што вёз сумесь траваў для жавання — так званы насвай — у Польшчу з мэтай продажу.

Беларуса  затрымалі. Прававое рашэнне адносна яго будзе прынята пасля экспертызы рэчыва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі