Беларус выйграў у Польшчы скуру зубра
14-гадовы гродзенец Яўген Бурцаў атрымаў узнагароду за перамогу ў рэгаце XII Кубку зубра.
Гэтае спаборніцтва па парусным спорце прайшло ў Падляшскім ваяводстве Польшчы.
Як піша Kurier Poranny, разам са скурай жывёлы з Белавежскага нацыянальнага парку беларус атрымаў і сертыфікат на яе. Хлопец збіраецца завесці ўзнагароду дадому і павесіць яе на сцяне ці пакласці на падлогу.
Беларус першы раз удзельнічаў у Кубку зубра, але збіраецца паспрабаваць там свае сілы і ў будучыні.