Беларусь зазірне ў кішэні замежных турыстаў

Тэндэр на такое даследаванне плануе абвясціць Нацыянальнае агенцтва па турызме. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгу агенцтва Ўладзімір Янкавенка, даследаванне павінна паказаць, чаго ў Беларусі бракуе замежнікам, якія яшчэ турыстычныя аб’екты трэба развіваць.

Колькі год таму таксама спрабавалі гэта прааналізаваць. Вывучалі зацікаўленні турыстаў, якія перасоўваюцца транспартам. Аднак тады даследаванне насіла агульны характар: яно тычылася толькі таго, з якой мэтай жыхары іншых краін прыязджаюць у Беларусь ды ў якіх месцах плануюць спыніцца. Цяпер Нацыянальнае агенцтва па турызме хоча атрымаць падрабязную інфармацыю аб структуры выдаткаў замежных турыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі