Беларусам прапануюць схавацца ад "канца свету" ў бункеры пад Мінскам
У інтэрнэце з'явіўся сайт, які рэкламуе падземны горад "Каўчэг", які, нібыта, размешчаны ў 20 кіламетрах ад беларускай сталіцы.
Заможным беларусам прапануюцца камфартабельныя памяшканні, каб перажыць магчымую глабальную катастрофу. Зразумела, што не бясплатна. Невядомыя ўладальнікі сайта сцвярджаюць, што ў бункеры створаны сапраўдны падземны горад з жылымі памяшканнямі, крамамі, басейнам, кампактным лядовым палацам, кінатэатрам, аптэкай.
Аднак, як адзначае партал tut.by, праект найхутчэй — розыгрыш, зроблены, дарэчы, па-майстэрску.
NASA: 21 снежня канца свету не будзе
“Які канец свету? У Беларусі складзеныя планы на 2013-ы год!”