Беларусам прапануюць альтэрнатыву Be2gether
Патрапіць на фестываль “Кілкім Жайбу” можна будзе па бясплатнай візе
У дні летняга Сонцастаяння – з 22 па 24 чэрвеня на беразе Балтыйскага мора пройдзе штогадовы літоўскі фэст “Кілкім Жайбу”. Яго фішка – сумяшчэнне экстрэмальных формаў року са старадаўнім фальклорам і акцэнтамі на гісторыі Балтыі. Сёлета на фэсце выступяць 30 гуртоў з 11 краін. Сярод іх – беларускія фольк-метал гурты Зніч і ЛітвінТроль.
Акрамя мУзыкі, фэст прапануе масу атракцыёнаў, кірмаш “Старадаўняя вёска”, язду на конях, старажытную дыскатэку, выступы рыцарскіх клубаў, кінатэатр пад адкрытым небам і іншыя забавы.
Арганізатары фэсту запрашаюць беларускіх меламанаў і прапануюць тым, хто набудзе квіток, зрабіць бясплатную візу.
Кошт квітка для Беларусі складае ад 330.000 да 390.000 рублёў.
Набыць іх можна праз агенцтва фестывалю: інфалінія: +37525 6 169 179 (штодзень з 10:00 да 20:00), і на www.backstage.by.
фота generation.by