"Беларусбанк" адключыць інфакіёскі і інтэрнэт-банкінг
Таксама будуць недаступныя аперацыі па М-банкінгу і SMS-банкінгу.
Праўда, абмежаванне будзе кароткім — ад 4-й да 6-й гадзіны раніцы 14 снежня, інфармуе БелаПАН.
Зараз у абарачэнні знаходзяцца 4 мільёны 800 тысяч пластыкавых картак "Беларусбанка", функцыянуюць больш за 1000 банкаматаў і больш за 2000 інфакіёскаў.
Фота — mapstep.by