“Беларусбанк” здымае ліміты валютных аперацый па картках
З 27 верасня з міжнародных картак банка можна будзе у неабмежаванай колькасці здымаць валюту як у Беларусі, так і за яе межамі.
Таксама банк дае магчымасць ажыццяўляць аперацыі папаўнення ўкладных рахункаў, адкрытых у “Беларусбанку” у замежнай валюце, папаўнення карт-рахункаў у рэжыме рэальнага часу з выкарыстаннем картак, залічэнне любых прыбыткаў у беларускіх рублях.
Правядзенне валютна-абменных аперацый стане даступным для ўладальнікаў картак, якія прызначаныя для выкарыстання толькі на тэрыторыі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.