Беларускі парламент абмінуў царкву ўвагай у рэпрадуктыўнай праблеме
У выніку адбылося "бязладдзе" з пункту гледжання вучэння Праваслаўнай царквы.
27 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла законапраект аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх ужыванні. Што выклікала крытычную рэакцыю з боку Беларускай Праваслаўнай царквы.
"Усё гэта з'яўляецца бязладдзем з пункту гледжання Праваслаўнай царквы, яе вучэння. У сацыяльнай канцэпцыі Рускай праваслаўнай царквы, прынятай на апошнім Архіерэйскім саборы, царква адназначна выказала сваё стаўленне да такога кшталту тэхналогіяў", — так пракаментаваў прадстаўнік Беларускага экзархата, прэс-сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення а. Сяргей (Лепін) прыняцце законапраекта.
"Ёсць дэмалі, якія несумяшчальныя з нашым разуменнем пытанняў біяэтыкі: праблемы донарства спермы, сурагатнага мацярынства, а таксама замарожвання, захавання і знішчэння залішніх эмбрыёнаў", — растлумачыў а.Сяргей.
"Сітуацыя нас гняце. Пры разглядзе законапраекта царкву абмінулі ўвагай", — заявіў ён, адзначыўшы, што афіцыйных кансультацый паміж дзяржорганамі і царквой па законапраекце не было, перадае ІА REGNUM.