Беларуска Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследавання
Спаборніцтвы прайшлі 17 снежня на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне.
Домрачава на 44,7 секунды адстала ад расіянкі Вольгі Зайцавай і на 15,6 секунды ад шведкі Хелены Экхальм.
У агульным заліку Кубка свету ў жанчын лідзіруюць немка Магдалена Нойнер, якая заняла ў гонцы пераследавання 12-е месца, Дар'я Домрачава і фінка Кайса Мякярайнен.