Беларуска заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы па жаночай барацьбе
Васіліса Марзалюк заняла трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 72 кг. Турнір праходзіць у грузінскай сталіцы — Тбілісі.
Як інфармуе БЕЛТА, першае месца заняла расіянка Наталля Вараб'ёва. На другім месцы апынулася іспанка Майдэр Унда Гонсалез дэ Аўдыкана.
23 і 24 сакавіка за медалі чэмпіянату Еўропы ў Тбілісі паспрачаюцца барцы грэка-рымскага стылю. У заяўцы зборнай Беларусі — 7 мужчын.
Спаборніцтвы па вольнай барацьбе ў мужчын і жанчын ужо завяршыліся, у актыве каманды Беларусі 4 медалі. У жанчын золата заваявала Настассі Гучок, бронзу — Васіліса Марзалюк. У мужчын срэбраны медаль у актыве Уладзіслава Андрэева, бронза дасталася Аляксандру Кантоеву.
Фота — goals.by