На беларускай чыгунцы з'явяцца новыя вагоны для тых, хто паліць
Эксперымент, распачаты ў кастрычніку, працягваецца.
З 5 лістапада вагоны для тых, хто паліць, а таксама для тых, хто не паліць, з’явяцца ў цягніках “Гомель – Мінск” і “Віцебск – Мінск”, паведамляе onliner.by. З 16 кастрычніка яны з'явіліся ў цягніку “Магілёў — Мінск”.
У білетах пасажыраў пазначаныя месцы “для тых, хто паліць” і “для тых, хто не паліць”.
Нагадаем, што дагэтуль у пасажырскіх цягніках было дазволена паліць ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах — тамбурах з супрацьлеглага ад уваходу ў вагон боку.