Беларуская эміграцыя пачынае сусветную акцыю супраць хакейнага чэмпіянату

У ім гаворыцца, што ў Беларусі ў турмах сядзяць палітвязні і каб яны выйшлі на волю, трэба паўплываць на "чалавека, які адзін вырашае, каго садзіць і каго выпускаць у Беларусі — Аляксандра Лукашэнку". Байкот чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ці адмена яго правядзення ў Мінску, на думку сяброў БАЗА, якраз можа паўплываць на кіраўніка Беларусі і дапамагчы вызваленню палітычных зняволеных.

"Наша ніва" нагадвае, што Беларуска-амерыканскае задзіночанне — гэта парасонавая арганізацыя беларусаў Амерыкі, якая мае ўплыў на рашэнні амерыканскага ўрада, датычныя Беларусі. Раней да байкоту хакейнага чэмпіянату ў Мінску заклікалі Еўрапарламент і амерыканскі Кангрэс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі