Беларуская мова вярнулася ў тралейбусы Бабруйска
Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара мясцовага тралейбуснага ўпраўлення Мікалай Буднік.
Ён сцвярджае, што рускую мову ў тралейбусах пачалі ўжываць з чыста тэхнічных прычын і толькі на старых машынах. Пры гэтым ва ўпраўленні падкрэсліваюць, што такое рашэнне было часовым, паведамляе газета "Камерцыйны кур'ер".
Па словах Мікалая Будніка, яшчэ 26 красавіка былі адноўлены ўсе беларускамоўныя аб'явы ў тралейбусах горада. Каб найхутчэй адрамантаваць тэхніку і вярнуць беларускую мову ў бабруйскія тралейбусы, супрацоўнікі выходзілі на працу нават у начныя змены.
Фота — bymedia.net