Беларуская супольнасць у Беластоку адзначыць Дзень Волі

23 сакавіка аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” зладзіць сустрэчу з паэтам Віктарам Шведам. Беларускія вучні з гуртка “Гульня ў тэатр” пакажуць спектакль на ягоныя вершы “Вучыся. Вучыся? Вучыся!”.

24 сакавіка ў беластоцкай тэатральнай акадэміі “Гульня ў тэатр” прадставяць пастаноўку “Цацачная крама” паводле аднайменнага твора Леаніда Дранько-Майсюка.

25 сакавіка распачнецца святой літургіяй  і малебнам за беларускі народ у царкве Агіі Сафіі. У ваяводскім асяродку анімацыі і культуры пройдзе канцэрт дзяцей і моладзі, паказ дакументальнага кіно Мікалая Ваўранюка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі