Беларускі амбасадар у Польшчы прыйшоў на развітанне з Лепэрам
На пахаванне польскага палітыка, які загінуў 5 жніўня, прыбыло каля 500 асобаў, паведамляе TVP Info.
Сярод тых, хто прыйшоў праводзіць былога лідара “Самаабароны” у апошні шлях, быў беларускі амбасадар у Польшчы Віктар Гайсёнак. Дарэчы, патрапіць на пахавальную цырымонію ад Беларусі спрабавалі кіраўнік афіцыёзнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Міхаіл Орда. Аднак ім адмовілі ў візе, бо яны знаходзяцца ў “чорным спісе” Еўрасаюза.