Беларускі баксёр збіраецца біцца з братамі Клічко

"Карэспандэнт" цытуе словы Усцінава: "Мы ўжо падбіраемся практычна да вяршыняў гэтага п'едэстала, дзе стаіць непасрэдна, я думаю, наша самая блізкая мэта — Аляксандр Паветкін. У версіі WBA мы на трэцім месцы. Гэты бой павінен стаць добрым плацдармам, штуршком для сустрэч з легендамі бокса, прафесарамі, братамі Клічко. Я ўяўляю гэта ўсё ў далейшай будучыні, і спадзяюся, што ўсё атрымаецца".

Адзначым, што ў Аляксандра Усцінава расійскае грамадзянства, але ён выступае за Беларусь. Баксёр мае кантракт з прамоўтэрскай арганізацыяй братоў Клічко К2 і быў спарынг-партнёрам Віталя Клічко.

Фота — sport-express.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі