Беларускі футбаліст "Крылаў Саветаў" атрымаў страсенне мозгу
Абаронца Дзмітры Верхаўцоў пакінуў поле з падазрэннем на страсенне мозгу.
Як паведамляе "Прессбол", здарэнне адбылося ў матчы пятага тура чэмпіянату Расіі па футболе паміж "Крыламі Саветаў" і "Амкарам". На 33-й хвіліне беларускі спартовец атрымаў траўму і пакінуў поле пасля таго, як гулец "Амкара" Мікіта Бурмістраў пацэліў яму мячом у твар.
Фота — pressball.by