Беларускі лыжнік выйграў міжнародны марафон у Мурманску
Гэта ўжо 6-я перамога Сяргея Далідовіча на спаборніцтвах, якія яшчэ называюць Палярнай Алімпіядай.
Адметна, што другое месца заняў яшчэ адзін беларускі лыжнік, Аляксей Іваноў. Усяго ў гонцы на 50 км вольным стылем прынялі ўдзел 1,5 тысячы спартсменаў з 10 краін.
30 сакавіка Сяргей Далідовіч выйграў у Мурманску гонку на 10 км, а беларуска Кацярына Рудакова стала пераможцай на дыстанцыі 5 км, інфармуе БЕЛТА.
Свята Поўначы, у праграме якога былі спаборніцтвы па зімовым плаванні ў палонцы, біятлоне, зімовым арыентаванні ды іншых відах спорту, праходзіла ў Мурманску з 30 сакавіка па 1 красавіка.