Беларускі тыдзень моды перанесены на канец красавіка

Як паведамляе БелаПАН, перанос даты звязаны з выбарам новага месца для правядзення Тыдня моды. Упершыню гэты фэст пройдзе ў сталічным Палацы мастацтва. Але на пачатку красавіка ў Палацы мастацтва будзе праходзіць выстава, і правесці тыдзень моды ў гэтыя дні немагчыма.

Гэтай вясной у рамках тыдня моды адбудзецца апрабаваны ў мінулым сезоне конкурс маладых дызайнераў New names. Гэтым разам у ім будуць удзельнічаць не толькі дызайнеры вопраткі, але і стваральнікаіў аўтарскага абутку і аксэсуараў.

Акрамя таго, у рамках Тыдня моды будзе арганізаваны першы конкурс сярод беларускіх fashion-блогераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі