Беларускіх аўтааматараў чакае “кубінскі сцэнар”?

Такое меркаванне ў жывым эфіры Еўрарадыё выказаў галоўны рэдактар часопісу “Автобизнес” Дзмітрый Навіцкі. Як вядома, ад 1 ліпеня падвышаецца кошт растаможкі аўтамабіляў, прывезеных у Беларусь з Захаду.

На думку спадара Навіцкага, гэта найперш прывядзе да таго, што беларусы пачнуць болей набываць расійскіх аўтамабіляў — жыгулёў, волгаў, масквічоў. Што да заходніх іншамарак, то прыкладна цягам году гэты сегмент аўтарынку будзе ў нейкім мёртвым становішчы. “Людзі будуць ездзіць на тым што ёсць. А потым будуць арыентавацца на нейкія іншыя ўмовы”, — разважае аглядальнік.    

Ён лічыць, што праз год кошты на замежныя аўто будуць залежаць ад агульнай эканамічнай сітуацыі ў краіне. Калі яна пагоршыцца, то людзі не стануць набываць нават патрыманыя аўто. Калі ж эканоміка запрацуе, то кошты могуць падвысіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі