Беларускіх дзяцей будуць вазіць на адпачынак у Славенію
Беларусь і Славенія заключылі пагадненне аб умовах аздараўлення непаўналетніх беларускіх грамадзян.
Пагадненне заключылі 29 ліпеня шляхам абмену нотамі паміж МЗС дзвюх краін, паведамляе БЕЛТА. Праўда, гэтым летам вывезці дзяцей у гэтую дружалюбную дзяржаву не атрымаецца, бо пагадненне набывае моц толькі 27 кастрычніка 2011 года. Дэталі гэтага дакументу пакуль невядомыя.