Беларускіх дзяцей будуць вучыць, як у Кітаі?

Такое меркаванне 14 снежня выказаў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік на сумесным паседжанні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці і Камісіі па справах непаўналетніх пры Саўміне, перадае БЕЛТА. На думку Анатоля Тозіка, у Беларусі можа вырасці неканкурэнтаздольнае пакаленне, калі не арганізаваць навучанне дзяцей іншым чынам.

У якасці прыкладу ён прыводзіць Кітай. Там у вучняў малодшых класаў заняткі пачынаюцца а 8.00 і доўжацца да 16.00, а старшакласнікі ўвогуле павінны заставацца на занятках да 22.00. У выходныя дні дзеці і падлеткі наведваюць дадатковыя заняткі. На ўроках пануе жорсткая дысцыпліна і дзеці не маюць права свавольнічаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі