"Беларускімі выкрадальнікамі" чэшскага дзіцяці аказаліся немцы
У Нямеччыне затрыманыя выкрадальнікі месячнай дзяўчынкі з Чэхіі Міхалі Янавай.
Трое жанчынаў і адзін мужчына аказаліся немцамі. Дзіцё знойдзена жывым і здаровым, паведамляе сайт wiadomosci.onet.pl.
Нагадаем, выкраданне дзіцяці адбылося 4 ліпеня ў чэшскай мясцовасці Трмінцэ недалёка ад мяжы з Нямеччынай. Мужчына і жанчына еўрапейскай знешнасці выкралі дзяўчынку з дзіцячай каляскі, калі маці была занятая іншым дзіцём. Адразу пасля выкрадання Міхалі ў шматлікіх сродках масавай інфармацыі з'явілася інфармацыя, што дзяўчынку вязуць на аўтамабілі з беларускімі нумарамі ў бок Беларусі. Як бачым, яна аказалася непраўдзівай.