Беларускія апазіцыянеры пра расійскую базу: За нейтральную Беларусь!

Нагадаем, у аўторак на сустрэчы ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу паведаміў пра намер Расіі размясціць у Беларусі сваю авіяцыйную базу.

Старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч лічыць гэтыя дамоўленасці вялікай небяспекай для Беларусі. Ён перакананы: Беларусь павінна захоўваць статус нейтральнай дзяржавы, як гэта запісана ў Канстытуцыі.

"Нам ваенныя блокі, асабліва сёння, абсалютна непатрэбныя, — цытуе яго словы Радыё Свабода. — Але гэта расплата за тое, што мы маем падарункі ў выглядзе танных нафты і газа, расійскія рынкі даступныя. Не бывае бясплатных падарункаў у такіх адносінах... На жаль, краіна губляе свой суверэнітэт. І эканамічны, калі прадае адной краіне сваю эканоміку. А палітычны вось такімі крокамі".

Партыя БНФ выступіла са зваротам, асноўнай тэзай якога тое, што расійскія знішчальнікі на нашай зямлі — пагроза для кожнага беларуса. Вось што заявіў у гутарцы з Радыё Свабода старшыня партыі Аляксей Янукевіч:

"Расія перайшла да адкрытых, непрыхаваных дзеянняў, скіраваных на ператварэнне Беларусі ў буферную зону па абароне сваіх інтарэсаў. Як шмат разоў бывала за апошнія 200 гадоў, Крэмль хоча за кошт жыццяў беларусаў гарантаваць свой спакой і бяспеку. Мы не пакінем гэтую справу і будзем усімі даступнымі негвалтоўнымі сродкамі пратэставаць супраць размяшчэння расійскіх знішчальнікаў на беларускай зямлі і супраць іх знаходжання ў беларускім небе".

Эксперт: Размяшчаючы самалёты ў Беларусі, Расія адводзіць пагрозу ад Масквы

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі